Ці ёсць у Беларусі гендэрная роўнасць?


Калі пры паступленні ў ВНУ для дзяўчат і хлопцаў розны прахадны бал – гэта гендарная дыскрымінацыя. Калі спыняюць фінансаванне паспяховай жаночай спартовай каманды – гэта гендарная дыскрымінацыя. Калі падчас прыёму на працу вас пытаюць, калі збіраецеся нараджаць дзіця, – гэта таксама гендарная дыскрымінацыя. Дзяўчаты дапамогуць вам адстаяць вашыя правы. Яны перакананыя: прыйшоў час падымаць жаночае пытанне разам.

Воля, Ліля і Саша сустрэліся некалькі гадоў таму на курсе, што быў прысвечаны гендарным пытанням. Супрацу яны пачалі з незвычайнага адукацыйнага праекту. Ён апынуўся запатрабаваным і прайшоў спраўна, вось актывісткі і пастанавілі пайсці далей – адкрыць арганізацыю, якая будзе надаваць жанчынам бясплатныя юрыдычныя паслугі.Спачатку Саша адвучылася на міжнароднага маркетолага, але, крыху папрацаваўшы ў гэтай сферы, зразумела, што хоча займацца сацыяльнымі праектамі. Яна скончыла магістратуру ў Галандыі паводле спецыяльнасці правы чалавека і гендар, што дало ёй неабходную тэарэтычную базу.Пакуль у Цэнтры прасоўвання правоў жанчын – яшчэ дзве кабеты: Юрыстка Лілія Воліна і бізнесоўца Вольга Рахманава. У сваёй асабістай працы кожная бярэ ўдзел у розных жаночых праектах, але і досвед супольнае дзейнасці ў дзяўчат ёсць – стварэнне ўнікальнай гульні пра гендарныя стэрэатыпы.Запрашаем і Вас паверыць у сябе і звярнуцца па юрыдычную кансультацыю на адрас, які вы пабачыце на экране. Цэнтр прасоўвання правоў жанчын ужо працуе!