Ці выканае КДБ Беларусі загад з Масквы скінуць Лукашэнку?


Былы падпалкоўнік КДБ, контрвыведнік Сяргей Аніська перакананы, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі, які 20 снежня адзначыў 100-годзе, сёння нельга назваць падраздзяленнем расейскага ФСБ.

Па яго словах, «КДБ – гэта самастойная структура, якая знаходзіцца ў адзіным дзяржаўным механізме Рэспублікі Беларусь і дзейнічае адпаведна яе інтарэсам. Ну, будзем казаць, інтарэсам улады».

Калі будзе гіпатэтычны загад з Крамля ўстанавіць у Беларусі «больш марыянетачны рэжым», што зробіць КДБ? «Без каманды з Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі КДБ нічога выконваць не будзе», – даводзіць Сяргей Аніська.

Падрабязней пра гэта, тое, як ствараюцца «страшылкі для народа», пра маральныя прынцыпы цяперашніх супрацоўнікаў КДБ, ці адказныя яны за савецкія рэпрэсіі, пра сачэнне спецслужбаў і трызненне – глядзіце ў поўным выданні праграмы « Размова» Святланы Калінкінай з Сяргеем Аніськам.