Ці варта здаваць прыродныя аб'екты ў арэнду?


«Людскія справы» звярнуліся да гісторыі з Новалукомля, дзе рыбакі пратэстуюць супраць аплаты за лоўлю рыбы на мясцовым возеры. Аплату ўвёў новы арандатар вадаёма, які заснаваў у Новалукомлі прадпрыемства «ТэрраФіш». У выніку адкрытых вулічных выступаў арандатар пайшоў насустрач рыбакам і зменшыў аплату ў разы. Аднак мясцовыя ўсё роўна лічаць, што доступ да возера як і раней павінен быць бясплатным.Дык як нам распараджацца прыроднымі рэсурсамі – аддаваць у рукі прыватнікам ці пакідаць дзяржаве? Якая роля дзяржавы і грамадства павінна быць у гэтым працэсе? Адказы на гэтыя пытанні ў студыі шукаюць віцэ-старшыня партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, а таксама прафесійны рыбак і бізнесовец Яўген Канарскі.