Ці варта засноўваць фірму з сябрамі?


Сябры да першага банкруцтва

Выпрабуй золата агнём, а сябра – грашыма, кажуць беларусы. Аляксандр з сябрамі ўжо два гады выпрабоўваюць адно аднаго – таварышы заснавалі святочнае агенцтва, дзе можна ўзяць на пракат касцюмы, набыць сувеніры або замовіць паштоўкі. Пяцёра сяброў ведаюць адно аднаго з дзяцінства, а за час сумеснай працы ніводнага разу не пасварыліся.Аляксандр Куліжскі кіруе кампаніяй, якую калісьці заснавалі тры сябры, а Мікалай Цяцёркін шукае працаўнікоў толькі сярод сяброў. Каму варта працаваць са знаёмымі ды сябрамі, а каму лепш памятаць пра прымаўку «сяброўства сяброўствам, а грошы лічы» – разбіраемся ў рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Што рабіць, калі заробкі выдаюць «натурай»

Ганна Фёдараўна працуе жывёлаводам на форме. Кожны дзень яна можа браць на працы два літры малака – іх «выпішуць» з заробку па сабекошце. Тым, хто вядзе прысядзібную гаспадарку, дапамагаюць натуральнымі ўгнаеннямі, тэхнікаю, дазваляюць танней набываць цялятак. Восенню ўсім жадаючым выдаюць заробкі бульбаю ды яблыкамі.Сёння беларускія калгасы ды некаторыя прадпрыемствы вярнуліся да старой традыцыі. У 90-я гады заробкi «натураю» выдавалі дына заводах, і ў калгасах.Калі замест заробка вы атрымалі сто кілаграмаў яблыкаў, скрыню панчохаў ці трактар (бывае і такое) – што рабіць з натурпрадуктам? Ці можаце вы прадаваць непатрэбную прадукцыю свайго прадпрыемства ды ці законна ўвогуле плаціць працаўнікам такім чынам – даведаецеся з праграмы «Свая кішэня».

Свінаферма знішчае беларускую раку

Рэчка Клёва, што пад Беразiном, адна з самых чыстых у рэгiёне. Тут водзяцца акуні, верхаводкі, плоткі ды нават сазаны. Але мясцовы свiнакомплекс скiдвае сюды адходы. Штогод, з пачаткам крыгаходу, уверх брухам усплываюць рыбіны, якія памерлі праз недахоп кіслароду ў забруджанай хімікатамі вадзе.Праблема забруджвання малых рэк актуальная для ўсiх рэгіёнаў краіны. Галоўныя забруджвальнiкi – малочныя камбiнаты, свiнакомплексы ды iншыя аб’екты АПК. Прычына – кепская сiстэма ачышчэння сцёкавых водаў. Пры гэтым мясцовыя жыхары могуць бараніць свае водныя артэрыі.Да каго звяртацца, калі раку ў вашым рэгіёне забруджваюць; як правільна скласці скаргу; ці ёсць шанцы ў барацьбе простых людзей з буйнымі жывёлагадоўчымі комплексамі – распавядаем у праграме «Барані свае».