Гарачы каментар Ці варта купляць «Geely» па льготнаму крэдытаванню? Адказвае эканаміст


Эканамічны журналіст Станіслаў Івашкевіч каментуе праграму льготнага крэдытавання ад «БПС-Сбербанк» на беларускія «Geely».

«Крэдытная прапанова гучыць сапраўды вельмі прывабна, але насамрэч цана выглядае занадта вялікай. Цана выглядае даволі вялікай для ката ў меху, таму што насамрэч яна можа таго і вартая. Але гэта стане вядома праз 3-5 гадоў. Пакуль няма ніводнага прыкладу ў мадэльным шэрагу «Geely», які б даказваў, што яна прарвалася ў прэміюм-клас», – кажа Станіслаў Івашкевіч.

Госць праграмы кажа, што праект «Geely» адрозніваецца ад папярэдніх кітайскіх праектаў у Беларусі.

«Усе дзяржаўныя праекты, якія адчыніліся на кітайскія крэдыты без выключэння былі праваламі, дзе аднак сваю выгаду атрымалі кітайцы. Тут інакш, бо кітайцы самі ўклалі грошы, і не абы хто, а адзіная прыватная марка ў Кітаі», – адзначае ён.

Ці варта купляць «Geely» па льготнаму крэдытаванню – глядзіце ў «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары