Ці варта беларусам чакаць новага эканамічна курсу?


Ну што, налета пачнем жыць з іншымі грашыма. Падпісаны сёння Лукашэнкам указ аб дэнамінацыі нацыянальнай валюты не толькі абяцае яе новы выгляд, але і вяртае ў абарот напаўзабытыя капейкі. Паводле апублікаваных узораў ды ранейшых анонсаў кіраўніка краіны, новыя беларускія рублі будуць нагадваць адзіную еўрапейскую валюту – як банкноты, гэтак і манеты. А таксама ставяць прынамсі часовы крыж на страшылках пра прыход у Беларусь расейскага рубля.Зрэшты, ці стануцца дэнамінацыя і чарговая трансфармацыя «зайчыка» і пачаткам новага эканамічна-палітычнага курсу дзяржавы? Зразаць нулі вымагала само жыццё, але дагэтуль перашкаджала надзвычай высокая інфляцыя. Вядома, што цяпер Нацбанк дэкларуе галоўнай мэтаю не нарошчванне валавога ўнутранага прадукту, але менавіта стабілізацыю інфляцыі – хаця б да ўзроўню ніжэй за 10 %. У «Гарачым каментары» – эканаміст Алесь Аляхновіч.

Каментары