Ці варта баяцца небяспечных прагнозаў


У эфіры тэлеканалу «112 Украіна» экс-дарадца Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў адзначыў, што найбольш імаверна наступнай ахвярай расейскай агрэсіі будзе Беларусь. Адбылося інтэрв’ю як раз напярэдадні апошніх перамоваў Пуціна ды Лукашэнкі ў Сочы, нейкімі канкрэтнымі вынікамі якіх, дарэчы, кіраўнік Беларусі дагэтуль не пахваліўся.

Наколькі такія прагнозы могуць спраўдзіцца і што на самой справе варта чакаць ад нашай усходняй суседкі ў Гарачым каментары разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.