Ці ўдасца захаваць Пячэрскі лесапарк?


Пячэрскі лесапарк – унікальны лясны масіў у межах Магілёва, якім можа пахваліцца далёка не кожны горад.

Аднак у сувязі са зменамі генеральнага плану гораду, у адпаведнасці з якім змяніўся статус выкарыстання тэрыторыі лесапарку, гэтае ціхае месца рызыкуе страціць свой некрануты стан. Гараджане турбуюцца, што цяпер улады маюць заканадаўчыя магчымасці ўмешвацца ў прыроду і, напрыклад, планаваць будоўлю футбольнага манежу ды аквапарку на тэрыторыі былога гадавальніку. Актывісты як ініцыятыўная група хочуць уратаваць прыроду і прапануюць стварыць на гэтым месцы парк. Падрабязнасці – у рэпартажы.

Глядзіце праграму «Рэпартэр» цалкам:

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Як ствараецца некамерцыйнае кіно ў беларускай правінцыі

Кіно – гэта прафесійная сфера, куды трапіць не гэтак проста, аднак энтузіясты з Барысава мяркуюць інакш.

Менавіта тут здымалі мастацкі шматсерыйны фільм «Школа», у якім працавалі як прафесійныя акторы ды рэжысёры, гэтак і кінааматары. Стужку можна было пабачыць у сетцы рэгіянальных тэлеканалаў Беларусі.

Сёлета ў Барысаве зноў здымалі кіно. Фільм «Чароўныя нажнічкі» стварылі ў стылістыцы пачатку дваццатага стагоддзя – б(я)з колеру, гуку і цалкам без бюджэту. Сцэнар напісалі паводле габрэйскіх казак, а галоўная тэма датычыць гісторыі гораду.

Краіна мараў Аксаны Лашкевіч

Аксана Лашкевіч з Расеі прыехала ў вёску Хралы, што на Глыбоччыне, і пачала гадаваць козы. Яна навучылася рабіць з казінага малака сыры, якімі цяпер частуе турыстаў. Сваю гаспадарку жанчына назвала па-беларуску «Краіна мараў».