Размова дня Ці ўдасца міліцыі палепшыць свой імідж барацьбой з геямі?


Праваабаронца з Human Constanta Наста Лойка называе «кепскім знакам» заяву Міністэрства ўнутраных справаў, прынятую як адказ на вывешванне амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску «вясёлкавага» сцяга ў Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі.

Паводле Лойкі, апошнюю фразу гэтай заявы «яны не пройдуць» можна трактаваць і як пагрозу ў бок сэксменшасцяў. Хоць міліцыя як «сэрвісная арганізацыя» павінна абараняць ад злачынстваў, у тым ліку на глебе варожасці, усіх грамадзянаў, а не вылучаць кагосьці ў асобную катэгорыю. Ужо не кажучы пра тое, што падобныя ідэалагічныя заявы па-за кампетэнцыяй праваахоўных органаў.

Навошта спатрэбілася такая гамафобныя заява? Знівеліраваць розгалас ад скандалу ў Следчым камітэце, у якім, паводле СМІ, звольнілі групу супрацоўнікаў за гомасэксуальныя стасункі паміж сабой? Палепшыць сапсаваны імідж міліцыі ў на́шым грамадстве, у якім выразныя гамафобныя настроі? Заява МУС – самадзейная ці ўхваленая на самым версе? Чаму сілавыя структуры вельмі гамафобныя?

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Настай Лойка.

Глядзі таксама
Каментары