Дэбаты Ці спраўдзіліся прагнозы экспертаў? Вынікі выбараў-2016. Частка 8


Восьмая серыя дэбатаў прысвечаная падсумаванню выбарчай кампаніі 2016 года ды вынікаў галасавання. Ці спраўдзіліся прагнозы экспертаў, што тычыцца хады выбараў? Ці ў новым беларускім парламенце будуць прысутныя прадстаўнікі апазіцыі і незалежныя кандыдаты? Як цяперашнія выбары ацэняць міжнародныя наглядальнікі? Праграму вядзе Святлана Калінкіна.

У студыі «Белсату» знаходзяцца палітолаг Андрэй Казакевіч, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк, прадстаўнік Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі і прадстаўнік кампаніі «Права выбару» Ігар Барысаў. Праграму вядзе Святлана Калінкіна.

«У нашых дэбатах няма ніякай цэнзуры. Мы запісвалі проста адзін да аднаго. Незалежна ад таго, што хто скажа, гэта застанецца ў праграме», – зазначае Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату».

Каментары