Ці складана заснаваць краму гэндмэйду?


«Падарункі гэта заўсёды такая радасць. І мне падаецца, што дарыць людзям радасць – той стымул, які вымушае мяне і ўсю маю каманду кожны дзень уставаць і ісці на працу. Гэта не толькі крама, гэта студыя, студыя дэкору, студыя падарункаў і любой творчасці. Таму што той бэкграўнд, які я маю, які збіраю, пашыраю, гэта цэлая база мастакоў, дызайнераў, гэндмэйдэраў, рамеснікаў, якія працуюць проста ў безлічы тэхнікаў і ў безлічы напрамках», – распавядае Наталля, якая заснавала краму «Dodo».

Дзяўчына заўсёды марыла заснаваць уласную краму гэндмэйду. Аднойчы пачала яе рэалізоўваць, калі стамілася працаваць «на непажаданай працы і на непажаданых людзей».

«Вельмі шмат такіх крамаў зʼявілася менавіта ў Менску, і я радая, што яны зʼяўляюцца таксама на перыферыі, у розных гарадах. Таму што гэта як з кавярнямі: чым іх болей, тым больш пашыраная гэтая культура піцця кавы. Я думаю, чым больш будзе зʼяўляцца такіх крамаў, тым лепш будзе для такога нашага спажывецкага ладу жыцця», – працягвае Наталля.

Больш разважанняў пра мастацтва і цяжкасці бізнесу – у відэаверсіі вышэй.НМ, belsat.eu