Ці пойдуць арганізатары святкавання юбілею БНР у палітыку?


Актор Свабоднага тэатру, адзін з арганізатараў і вядоўца святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР Аляксей Сапрыкін распавёў пра захады бяспекі, рэальную колькасць удзельнікаў і пра далейшыя планы «маладых ваўкоў», як ужо ахрысцілі тых, хто ладзіў канцэрт 25 сакавіка каля Опернага тэатру ў Менску.

Пра гэта і кампрамісы з уладамі – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Аляксеем Сапрыкіным.