Ці пагражае Беларусі міграцыйны крызіс?


Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак з-за таго што Польшча з цяжкасцю іх упускае – у Берасці ўтварыўся сапраўды лагер чачэнскіх уцекачоў. Іх робіцца ўсё болей, прыязджаюць новыя семʼі, з дзецьмі.

Яны спачатку жылі проста на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для большасці з іх пачынаецца з куплі квіткоў і спробы сесці на цягнік да польскага Тэрэспаля, а дзень заканчваецца вяртаннем у Берасце і чаканнем новай спробы.

«Людскія справы» паказваюць гэты кароткі, але поўны адчаю шлях. А госці ў студыі разважаюць: каму выгадная такая сітуацыя.