Ці можна ў Беларусі выжыць з натуральнай гаспадаркі?


Мінімум укладанняў – максімум прыбытку

Франшыза – ідэальны варыянт укладання сродкаў для таго, хто хоча весці ўласны бізнес, але мае невялікі капітал і сціплы бізнес-досвед. Набываючы франшызу вы атрымоўваеце доступ да рэсурсаў кампаніі-франчайзі, кансалтынгавае і фінансавае падтрымкі; вам дапамогуць хутка і якасна навучаць персанал. Айчынную франшызу можна набыць менш чым за 10 000 долараў.Паводле міжнароднае статыстыкі, з дзесяці новых кампаніяў, што адчыняюцца на пачатку года, да канца таго самага года зачыняюцца восем. А ў сферы франчайзінгу наадварот: з дзесяці кампаніяў, што пачынаюць працаваць па франшызе, выжываюць восем.Як пачаць бізнэс з мінімальным капіталам, якія беларускія кампаніі прадаюць свае франшызы і хто дапаможа пачаткоўцу не згубіць уласную справу ў цяжкія часы – распавядаем у рубрыцы « Сакрэт фірмы».

Залатыя кароўкі ды парсючкі

Надзея Дзмітрыеўна з вёскі Жураўкавічы штомесяц зарабляе каля Br 2 млн. з уласнае гаспадаркі. Жанчына не толькі забяспечвае свежанькімі яйкамі, малаком і мясам унукаў і дзяцей, але і прадае рэшту. Па прадукты да жанчыны прыязджаюць і з суседняга пасёлку, і нават са сталіцы, што знаходзіцца за трыццаць кіламетраў ад вёскі.З аднаго кабанчыка можна атрымаць каля сямідзесяці кілаграмаў мяса, карова дае 120-140 літраў малака штотыдзень, куркі нясуць больш за сорак яек. Але каб трымаць гэткую гаспадарку, трэба штодня падымацца а пятай гадзіне і шмат працаваць.Ці можна зарабіць з уласнае гаспадаркі; дзе навучыцца гадаваць жывёлу; колькі часу і грошаў давядзецца выдаткаваць на курэй ды парсючкоў і як шукаць самых здаровых свінак – глядзіце ў рубрыцы « Свая кішэня».

Махлярствы на рынку арэндных кватэраў

Здаваць адно і тое самае памяшканне некалькім розным людзям – адна з самых распаўсюджаных схемаў махлярства з арэндным жыллём. Бываюць выпадкі, калі за адзін дзень махляры пераздаюць кватэру да дваццаці разоў. Кожны жыхар на папярэдняй сустрэчы перадае грошы, атрымоўвае ключы, а, калі прыязджае засяляцца – сустракаецца яшчэ з дзясяткам новых жыхароў.Каб не трапіць у пастку злачынцаў, перш чым перадаць задатак, патрабуйце паказаць дакументы, што пацвярджаюць права ўласнасці. Дамову наймання таксама лепш заключаць у першы дзень арандавання.Навошта трэба заключаць дамову арэнды, што трэба ў ёй прапісваць, а што – не; як даказаць, што вы не сапсавалі маёмасць гаспадароў арэнднай кватэры; як дамагчыся звароту закладу і хто дапаможа добрасумленным арандатарам у барацьбе з нядобрасумленнымі арэндадаўцамі – глядзіце ў рубрыцы « Барані сваё».