Ці можна пачаць бізнес без стартавага капіталу?


Доля насельніцтва, што чытае кнігі, штогод скарачаецца на 10-14%. Сёння каля 16 % беларусаў не чытаюць кнігі ўвогуле.

Бізнесоўка Кацярына Аверкава вырашыла паўплываць на сітуацыю праз дзяцей. Гаспадыня папулярнай кнігарні ды бібліятэкі «Кніжная Нора» пачынала свой бізнес з продажу кніг для інтэлектуалаў. На старт спатрэбілася ўсяго $ 2 тыс., склад знаходзіўся ў кватэры, і разам з гадавалаю дачкою на руках Кацярына выдавала заказы пакупнікам.

За паўтара года жаданне стварыць утульнае месца для кнігалюбаў рэалізавалася, і крама пераехала ў асобнае памяшканне. Сёння 70% продажаў крамы складае дзіцячая літаратура.

«У нас няма мэты прадаваць, мы не карыстаемся маркетынгавымі выкрутамі, мы не ствараем акцыі – мы першапачаткова робім самы нізкі магчымы кошт», – кажа Кацярына. Яна хоча, каб крама была, як дом, куды людзі прыходзяць да сяброў – пачытаць кніжку, пагуляцца з дзецьмі, і гэткая сумленнасць прываблівае пакупнікоў.

Ці рэальна распачаць сваю справу ўвогуле без укладанняў? У відэа вышэй глядзіце парады пачаткоўцам, як весці дзіцячы бізнес душэўна ды паспяхова.

А тут – праграма «Асабісты капітал» цалкам: