Ці магчыма войска без дзедаўшчыны?


Маёр запасу Зміцер Захарэвіч кажа, што парой без «дзедаўшчыны» у арміі не абысціся, а вось яе брутальныя праявы – гэта наступствы таго, што дзеецца ў грамадстве.

«Дзедаўшчына» была спакон вякоў. Не заўсёды хлопчыку патлумачыш як належным чынам трэба нешта рабіць», – кажа Захарэвіч. А вось прыніжэнні і здзекі – «гэта вынік таго, што адбываецца ў грамадстве, на свядомасць і паводзіны якога ўплываюць серыялы кшталту «Брыгады» і шансон».

Каб не было трагедый у арміі, на думку маёра ў запасе, афіцэры павінна кругласуткава кантраляваць сітуацыю: «Я прыязджаў сярод ночы ў падраздзяленне, каб гэтага не было».

Падрабязней пра тое, што рабіць з «дзедаўшчынай» – у перадачы »Размова дня« з Усеваладам Сцебуракам.

Размова цалкам: