ПраСвет Ці Лукашэнка абароніць Украіну ад Расеі? «ПраСвет» з Алінай Коўшык


«Нельга прасіцца ў Еўразвяз і ў НАТА», лічыць Зянон Пазняк. А што можна Беларусі ў замежнай палітыцы пасля пераменаў? Ці Беларусь мусіць выбіраць паміж Захадам і Усходам? Інтэрвʼю Зянона Пазняка пра міжнародную частку плану мадэрнізацыі нашай радзімы «Вольная Беларусь», якую днямі прэзентавала каманда аўтараў.

Як паводле іх павінны ў будучыні выглядаць дачыненні Беларусі з Еўрапейскім звязам і НАТА, Расеяй і Злучанымі Штатамі?

Ці Лукашэнка можа перакрыць дзеянні Крамля супраць Украіны?

Спатканне кіраўнікоў Беларусі ды Украіны каментуюць Раман Бяссмертны, экс-амбасадар Украіны ў Беларусі і Рыгор Астапеня з Цэнтру Астрагорскага.

Дзе можа пачацца вялікая вайна?

Расея падтрымлівае Талібан – тэрарыстычную арганізацыю, што актыўна дзейнічае ў Афганістане. Адразу два аўтарытэтныя амерыканскія выданні апублікавалі артыкулы на гэту тэму. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі амерыканскія высокія ваенныя чыноўнікі і заявілі пра намер Вашынгтону павялічыць збройны кантынгент у краіне. Пра чарговую кропку геапалітычнага і збройнага супрацьстаяння, Усевалад Шлыкаў

Ці атамная энергія можа быць таннай і бяспечнай?

Інтэрвю Алеся Сіліча з Бронісам Ропэ, былым кіраўніком Ігналінскага раёну Літвы дзе працавала атамная электрастанцыя, цяпер дэпутатам Еўрапарламенту.

Ці расейскія хакеры перашкодзяць перамозе Макрона?

7 траўня французы выберуць прэзідэнта. Але ці толькі французы? На гэтым тыдні стала вядома, што актыўны ўдзел у французскай кампаніі ўзялі расейскія хакеры. Чаму гэтая гісторыя падобная на амерыканскія выбары і які будзе яе вынік? Дзяніс Дзюба.

Каментары