Мова Нанова Ці гулялі ў шахматы Сапегі з Радзівіламі?


Колькі гадоў беларускім шахматам? Ці гулялі ў шахматы Сапегі з Радзівіламі? Ці ёсць сярод нашых гросмайстраў жанчыны? Як называюцца шахматныя фігуры па-беларуску? Пра папулярную ва ўсе часы гульню распавядзе вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку беларускамоўны настаўнік шахмат менскай дзіцячай шахматнай школы ФІДЭ ў Беларусі.

Шахматы – слова паходзіць з персідскай мовы, у літаральным перакладзе абазначае «шах (кароль) памёр»

Шахматыст

Гулец – рус. игрок; гульня – рус. игра

Гросмайстар

Аматар – рус. любитель

ФІДЭ – Сусветная федэрацыя шахмат

Шахматная дошка – рус. шахматная доска

Фігуры: кароль, ферзь (краля ў Ластоўскага, гетман), ладдзя (вежа, тура), слон (вышнік у Ластоўскага, афіцэр), конь, пешка (ніжнік у Ластоўскага)

Пачынаць партыю

Хадзіць = рабіць ход

Збіваць фігуры

Бараніцца – рус. защищаться

Уцякаць – рус. убегать

Ракіроўка

Лік – рус. счет

Перамагаць – рус. побеждать

Шах – сітуацыя, калі кароль знаходзіцца пад боем, то бок на наступным ходзе адна з фігураў праціўніка можа ўзяць караля

Мат – сітуацыя, калі кароль знаходзіцца пад шахам, і гулец не можа зрабіць ніводнага ходу, каб яго пазбегчы

Кантроль часу – рус. контроль времени

Шахматны гадзіннік – рус. шахматные часы

Націснуць кнопку – рус. нажать кнопку

Абараніць першы разрад – рус. защитить первый разряд

Захапленне – рус. увлечение

Шахматны гурток – рус. шахматный кружок

Сеанс адначасовай гульні – рус. сеанс одновременной игры

 

Каментары