Ці гінуць расейскія жаўнеры ў Сірыі?


«Не буду агучваць лічбаў ахвяраў, якія ў мяне ёсць, а яны ёсць, і сур’ёзныя. Вайна там нашмат цяжэйшая, чымся на Данбасе і па ахвярам большая. Нашая авіяцыя бамбіць, але бітвы ідуць і на зямлі, дзе адбываюцца кантактныя баі. А там узровень рыхтавання не ўплывае, а ўплывае тупа колькасць пяхоты», – кажа былы міністр абароны самаабвешчанай ДНР.

Украінская выведка дык наагул паведаміла пра яшчэ большыя страты, чымся тры асобы. Паводле Мінабароны Украіны, у Севастопаль з Сірыі дастаўленыя 26 загінулых расейскіх вайскоўцаў з 810-ай асобнай брыгады марской пяхоты Берагавых войскаў Чарнаморскага флоту.

«Там узбраенне лепшае, падрыхтоўка добрая, лютасці няма такой, як супраць кіеўскіх акупантаў. Таму трун там шмат будзе. Жаданне Масквы адкінуць увагу грамадскасці ад падзеяў на Данбасе, у Крыме, а а потым і стаць хаўруснікам заходніх краінаў у барацьбе з ісламістамі, але нічога не атрымліваецца… Таму Расея ўвязне ў гэтую вайну таксама, як у Афганістане ў свой час», – кажа Мустафа Джэмілеў, народны дэпутат Украіны.

Яшчэ ў сярэдзіне верасня эксперты казалі пра дзесяцёх загінулых расейскіх вайскоўцаў, труны з якімі даставілі ў Севастопаль. Але Крэмль, насуперак заявам кшталту «расейцы сваіх не кідаюць», працягвае маўчанне.Віталь Бабін, «Белсат»