Ці чакае Беларусь такая ж рэвалюцыя, як у 1917-м?


Праграма «Рапарт» Эдуарда Мельнікава цалкам

Ці праўдзівыя даследаванні, што паказваюць рост у Беларусі арганізацыяў левага кшталту? Ці здолее чарговы раз прага да сацыяльнае справядлівасці зрабіцца крыніцаю маштабнага канфлікту?

Аўтар «Рапарту» звяртае ўвагу: пачуццё безнадзейнасці, адсутнасць дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, няўпэўненасць у будучыні акурат і былі характэрныя для рэвалюцыйна настаўленай моладзі ў 1917 г. Ці можа гэтая сітуацыя з’явіцца нанова? Ці зробіцца туга па сацыяльнай роўнасці рэальнаю пагрозаю для цяперашняе сістэмы ўлады ў Беларусі?

У праграме прымуць удзел эксперты з Расеі. А таксама палітолаг Уладзімір Падгол, які прыйшоў у студыю, загрыміраваны пад Леніна, і чалец партыі «Справядлівы свет» Мікалай Петрушэнка, які абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку:

Сачыце за намі ў Facebook.