Ці будуць у Беларусі масава зносіць хрушчоўкі?


Звычайная магілёўская хрушчоўка: у доме не працуе вентыляцыя, у жахлівым стане электрычнасць, не развязанае пытанне з цеплаізаляцыяй… А дом толькі што перажыў капітальны рамонт. Праўда, замест рэальнага рамонту жыхары атрымалі толькі ўцяпленне швоў і тынкоўку з фарбаваннем фасаду.

У лістападзе 2016 года працы скончылі, а ўжо ўвесну стан швоў зноў пагоршыўся. Вярнкліся вільгаць і цвіль у кватэрах.

Калі б капітальны рамонт пачаўся своечасова, дом уцяплілі б цалкам – праект утрымліваў такія працы. Але тэрміны зацягнулі, а цеплавую мадэрнізацыю адмянілі. І атрымліваецца, што ўсё зрабілі паводле закону.

Цяпер жыхарам прапаноўваюць рамонт пад’езду, але магілёўцы лічаць, што каштарыс завысілі, і адмаўляюцца ад працаў.

Зміцер Задорын, архітэктар-даследнік, які напісаў кнігу аб савецкіх хрушчоўках, кажа, што ў савецкія гады Магілёў выбраў для масавага будаўніцтва 335-ю серыю хрушчовак. Пазней яе прызналі няўдалай і ў выніку цалкам адмовіліся. Але ж набудаваць дамоў паспелі. Што з імі цяпер рабіць – пытанне.