Лета ў «Аб'ектыве» Ці баліць птушцы, калі яе кальцуюць?


Адзін дзень на беларускай станцыі кальцавання птушак у Тураве.

Штогод менскія арнітолагі Акадэміі навук Наталля Карліонава і Павел Пінчук 8 месяцаў праводзяць у Тураве. Лета – гарачая пара кальцавання. Падчас яго навукоўцы могуць змясціць на птушцы геалогер – і даведацца, між іншым, дзе дакладна зімуе беларускі дубальты і колькі дзён птушка ляціць з Афрыкі ў Беларусь.

Адзіны беларускі пункт кальцавання, які нядаўна зрабіўся сусветна вядомым сярод арнітолагаў яшчэ і тым, што на ім быў злоўлены і акальцаваны самы стары ў свеце кулік-марадунка.

Каментары