Ці абваліцца зноў эканоміка? «Белсат» азнаёміўся з дакументамі ўраду для службовага карыстання


Крызіс, дэвальвацыя, потым часовае паляпшэнне за кошт друку грошай, які ў сваю чаргу непазбежна прыводзіць да новага крызісу – гэтак беларуская эканоміка працуе з 2009 году.

Існае эканамічнае паляпшэнне адпаведна выклікае ў людзей шмат пытанняў.

Чым выкліканыя сёлетнія паляпшэнні ў эканоміцы? Ці чакаць неўзабаве новага абвалу і калі так, то калі? Каб даведацца гэта, мы азнаёміліся з урадавымі дакументамі, прызначанымі для службовага карыстання, і паказалі іх на ацэнку адмыслоўцам.

Небывалы рост за апошнія 7 гадоў – гэтак міжнародныя фінансавыя інстытуты апісваюць тое, што цяпер адбываецца ў сусветнай эканоміцы. Адкуль узялося гэтае ажыўленне і якім чынам яно дапамагае Беларусі? Іншымі словамі: у 2000-х сусветная эканоміка расла не ў малой ступені за кошт павелічэння крэдытнай піраміды. Прыбыткі штогод павялічваліся, таму замест таго, каб аддаваць старыя даўгі, фірмы ды людзі набіралі новыя пазыкі. Разлік быў на тое, што хоць гэтыя пазыкі цяпер і непасільныя, але калі прыбыткі працягнуць і надалей павялічвацца гэткімі тэмпамі, то праз некалькі гадоў іх можна будзе аддаць без праблемаў.

У 2007-2009 гадах, калі гэтая бурбалка трэснула, эканамічныя паводзіны ў сусветнай эканоміцы разгарнуліся на 180 градусаў і пачалі нагадваць перагорнутую піраміду. Каб расплаціцца па ранейшых даўгах, банкі, фірмы ды людзі на Захадзе пачалі з году ў год скарачаць свае выдаткі.

Адпаведна скарачалася прамысловая вытворчасць і занятасць. Гэтыя паводзіны прывялі да запавольвання сусветнай эканомікі на працягу апошніх сямі гадоў да блізка нулявога росту, але знізілі запазычанасць фізічных асобаў у Еўразвязе на 5 адсоткавых пунктаў ад ВУП, а прыватную запазычанасць ЗША – на 10.

Адначасова з даўгавой разгрузкай краіны Захаду паскорылі структурныя рэформы ў справе лібералізацыі коштаў ды рынку працы. Усё гэта пачало даваць вынік у сярэдзіне мінулага году. Зніжэнне беспрацоўе, павелічэнне заробкаў ды карпаратыўных прыбыткаў выклікала спажывецкі бум, які пацягнуў за сабой увесь астатні свет праз павышэнне экспарту на Захад.

Для Беларусі адным з важных вынікаў гэтага сёлета стала аднаўленне калійнага рынку. І хоць кошты за тону калію працягвала зніжацца за кошт усё новых вытворцаў, але колькасць прададзенага вырасла амаль у 1,5 разу. Выручка нашай краіна павялічылася на $ 250 млн. У кароткатэрміновай перспектыве гэтая тэндэнцыя можа захавацца.

Больш – у відэа вышэй.