Свет Целы 114 загінулых у авіякатастрофе летака А321 з Каіра дастаўленыя ў Санкт-Пецярбург


Целы ста чатырнаццаці загінулых у авіякатастрофе летака А321 з Каіра дастаўленыя ў Санкт-Пецярбург. Працягваюцца пошукі іншых ахвяраў. Афіцыйная прычына трагедыі пакуль не называецца. Следчыя распрацоўваюць некалькі версіяў. Тэму працягне Сяргей Скулавец.Расследаванне прычынаў суботняй авіякатастрофы Аэробусу А321 можа заняць некалькі месяцаў, мяркуюць у Каіры. Міжнародная група экспертаў распачала працы па расшыфроўкі «чорных скрыняў». Першыя ж высновы адмыслоўцаў пра надзвычайнае здарэнне, якое прывяло да смерці 224 асобаў, кажуць аб разгерметызацыі борту.ВІКТАР САРАЧЭНКА, МІЖДЗЯРЖАЎНЫ АВІЯЦЫЙНЫ КАМІТЭТ РАСЕІ:«Зона раскіданых элементаў канструкцый летака ўяўляе сабою выцягнуты эліпс даўжынёю каля васьмі кіламетраў і шырынёю каля чатырох кіламетраў. Усе прыкметы сведчаць пра тое, што адбывалася развальванне канструкцыі летака ў паветры на вялікай вышыні».Аэробус з моманту вылету з аэрапорту Шарм-эш-Шэйх у Санкт-Пецярбург, паводле «flightradar 24», знаходзіўся ў паветры ўсяго дваццаць дзве хвіліны. Літаральна ў апошні момант перад катастрофай адбылося рэзкае змяншэнне хуткасці палёту і змяншэнні вышыні. Але пры гэтым экіпаж не падаў аніякіх сігналаў. Хаця паводле інструкцыі пілоты абавязаны трымаць сувязь з аператарамі і паведамляць пра надзвычайныя сітуацыі.АЛЯКСАНДР СМІРНОЎ, НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА АВІЯКАМПАНІІ «КАГАЛЫМАВІЯ»:«У момант развіцця катастрафічнай сітуацыі экіпаж, цалкам страціў працаздольнасць. Менавіта гэтым можна патлумачыць тое, што не было аніводнай спробы выйсці на сувязь і паведаміць пра аварыйную сітуацыю на борце».Кіраўніцтва «Кагалымавія» адмаўляе версіі пра кепскі стан летака і магчымыя тэхнічныя збоі. Але гэтыя словы не падмацоўваюць рэпутацыю кампаніі. Так у 2010 годзе пры заходзе на пасадку зламалася стойка шасі аднаго з летакоў. У 2011 перад узлётам на адным з бартоў успыхнуў пажар, у выніку чаго загінулі тры асобы. Зрэшты, і тэхнічны стан разбітага Аэробуса А321, які лётае з 1997 году быў не самы лепшы, раней борт меў пашкоджанні, якія рамантавалі.АЛЯКСАНДР СМІРНОЎ, НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА АВІЯКАМПАНІІ:«Адзіным тлумачэннем разрушэння летака ў паветры можа быць пэўнае ўздзеянне, чыста механічнае, фізічнае ўздзеянне на паветранае судна».Але меркаванне пра вонкавае ўздзеянне на самалёт не пацвердзілі і першыя звесткі чорных скрыняў. Зрэшты, магчымасць тэракту ўлады Расеі і Егіпту абвяргаюць. Але поўная карціна стане вядомая толькі пасля збору абломкаў самалёту і іх пільнага агляду.

Каментары