Цэлая пенсія – за рамонт вакна. Чыноўнікі: гэта нармальная цана


«Прадставіліся ЖЭСам, праніклі ў кватэру і «адрамантавалі» маёй 85-гадовай бабулі вокны за 255 рублёў», – распавядае спадар Павел. Усёй сумы ў сталай жанчыны не было, таму махляры паабяцалі забраць доўг пасля таго, як тая атрымае пенсію. Але наступным разам іх сустрэў ейны дарослы ўнук.

Так званыя «ваконныя махляры» арудуюць у Менску і раённых гарадах. Працуюць кампаніі па рэгуліроўцы вокнаў нібыта легальна, і нават чыноўнікі не ўгледзелі парушэння закона ў тым, што рахункі такія «майстры» выстаўляюць у 10 разоў большыя, чым патрэбна.

Як змагацца з гэтымі ашуканцамі, а таксама не трапіцца махлярам на вуліцы і ў інтэрнэце, глядзіце ў рубрыцы «Барані сваё» вышэй.

А гэта праграма «Асабісты капітал» цалкам: