Трохгадовы адпачынак па наглядзе за дзіцём – марнатраўства


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQzhseGxoYzdTQUklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]З такою заяваю выступіла сустаршыня праўладнага «Беларускага саюзу жанчын» і былы міністр працы ды сацыяльнае абароны Антаніна Морава.У сувязі з гэтым набліжаецца пытанне, ці варта чакаць зменаў у Працоўным кодэксе? І ці не ёсць гэта спробаю аптымізацыі бюджэту коштам маці?Паводле Моравай, тры гады – гэта вельмі вялікі перыяд, а Беларусь – адзіная краіна з такім працяглым платным адпачынкам для нагляду за дзіцём. Чыноўніца адзначыла, што каля дзвюх трацінаў беларусак не карыстаецца правам не выходзіць на працу цягам трох гадоў, бо ў іх элементарна не стае грошай. А яшчэ адная праблема – гэта страх перад стратаю працы.У Беларусі дапамога для нагляду за дзіцём складае 35–45 % ад сярэднямесячнага заробку працаўнікоў. То бок на гэты момант – гэта не вышэй за тры мільёны рублёў.

«Трохгадовы адпачынак па нагляду за дзіцём ёсць у Нямеччыне, Іспаніі, Фінляндыі, Эстоніі. Гэта не той выпадак, калі трэба браць прыклад з Расеі. Калі ж казаць пра эканомію бюджэту, то варта было б пачаць эканоміць не на маці, а на сілавых структурах», – пракаментаваў заяву Антаніны Моравай беларускі эканаміст Леў Марголін.

Больш у відэаматэрыяле!