Трапіць у краіны Шэнгенскай зоны ад сёння будзе складаней. Прычым тут Беларусь?


Абʼяднаная Еўропа ўзмацняе кантроль на сваіх вонкавых межах ды адмяняе ранейшыя палёгкі для сваіх жыхароў.

Дагэтуль пільны дагляд і правяранне ў адмысловых базах шуканых асобаў тычыўся толькі неграмадзянаў ЕЗ, жыхароў Шэнгенскай зоны спраўджвалі выбарачна. Новая захада, на думку еўрапейцаў, падвысіць эфектыўнасць барацьбы з тэрарызмам. Зрэшты, для беларусаў дакладна нічога не зменіцца: нас, жыхароў самага цэнтру Еўропы, і без таго кантралююць на мяжы напоўніцу ды без візы ў Шэнген не пускаюць.

Узмацненне кантролю ў праграме «Гарачы каментар» каментуе сацыёлаг Аляксей Лявончык.