Трагічны лёс: сляпы жыве адзін у шыкоўным доўгабудзе


Віталь Патоцкі жыве ў вёсцы Драздова, зусім недалёка ад Менску. Яму 64 гады, і дзесяць з іх ён жыве ў цемры.

У 37 гадоў ён захварэў на дыябет, а 10 год таму ў яго здарыўся інсульт мозгу. Да страшнага дыягназу і слепаты ён быў паспяховым бiзнесоўцам. А вось пасля смерці жонкі спадар Віталь застаўся зусім адзін у вялікім недабудаваным доме, у якім нават няма падлогі. Мужчына здольны сам сабе прыгатаваць паесці, па сваім двары перасоўваецца з дапамогаю звычайнай вяроўкі, а набываць прадукты дапамагаюць суседзі.

Толькі вось чаму ў нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве цяжка хворы чалавек застаўся ў адзіноце і без апекі?

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • 21 сакавіка – Сусветны дзень чалавека з сіндромам Даўна
  • Мінакі пра дзяцей з асаблівасцямі развіцця
  • Жыхары Слуцку і ваколіцы збіраюць подпісы ў падтрыманне нерэгулярных перавозчыкаў
  • Рамонтнікі сышлі, смурод застаўся: менчукі паскардзіліся на камунальнікаў у пракуратуру

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: