Свет Трагедыя ў Карэліі: 14 ахвяраў, 5 затрыманых


Трагедыя, якая скаланула Расею. Напярэдадні на Сямвозеры ў Карэліі загінулі 13 дзяцей, 1 лічыцца зніклым.

«Гэта ваш сын? – Так. Ён ёсць у спісах загінулых? – Так. Колькі яму гадоў?- 14 гадоў».«Нам патэлефанавалі і сказалі, што дзіцяці ў спісах выратаваных няма. Але гэта яшчэ ні пра што не кажа».

Дзеці прыехалі на адпачынак з Масквы і Пецярбургу. Група выправілася ў паход нягледзячы на штармавое папярэджанне.АДЗІН З ПАЦЯРПЕЛЫХ ДЗЯЦЕЙ:

«Усё было нармальна, паслы пачаўся шторм. Нас насіла туды-сюды. Мы спрабавалі грэбсці гадзіну, але ўвогуле не рушылі з месца».

Човен перакуліўся. А інструктары не ратавалі дзяцей, толькі дбалі пра сваё жыццё. Таму ахвяры выключна дзеці.АЛЯКСАНДР ХУДЗІЛАЙНЕН, КІРАЎНІК РЭСПУБЛІКІ КАРЭЛІЯ:

«Не адзін нармальны чалавек не выйдзе ў такія хвалі нават на малым возеры, не кажучы пра Сямвозера».

Але выйшлі. І толькі пасля трагедыі высвятляюцца жахлівыя ўмовы ў лагеры: антысанітарыя, неарганізаванасць, праблемы з бяспекаю і дакументацыяй. Ідзе правяранне, але раптам толькі цяпер галоўнымі сталі дзеці.ЕРВАНД ХІДЗІШАН, МІНІСТР АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ КАРЭЛІІ:

«У стацыянарах гораду Петразаводску – 10 дзяцей. З іх 2 дзяцей у дзіцячай рэспубліканскай больніцы са шматлікімі ўдарамі ды ўдарамі грудное клеткі, хрыбетніцы, і адзін дзяцёнак са страсеннем галаўнога мозга».

Але ўжо не вярнуць загінулых. Хоць па факце смерці дзяцей завялі крымінальную справу, затрымалі пяцёх падазраваных. На месцы працуюць псіхолагі ды прадстаўнікі МНС.УЛАДЗІМІР ПУЧКОЎ, КІРАЎНІК МНС РАСЕІ:

«Дадаткова накіравалі прафесійную брыгаду лекараў і аперацыйную групу рэсурсаў для каардынацыі ўсяе працы».

Аднак ужо позна. Сітуацыі, калі ў расейскіх лагерах гінуць дзеці, здараліся і раней.АЛЯКСАНДР АСАЎЦОЎ, ПУБЛІЦЫСТ:

«Адказнасць за гэта нясе рэгіянальная ўлада. Калі арыштоўваюць апазіцыянераў, у тым ліку рэспубліканскіх карэльскіх дэпутатаў дзеяць аператыўна. А скаргі на арганізацыю справаў у гэтым лагеры паступалі не першы год».

Інтэрнэт аж заліваюць каментары абурэння, роспачы і болю.Таццяна Мельнік

«Калі вада халодная і жылеты не раскрываюцца, чаму не лятаюць верталёты МНС, каб запабегчы трагедыі? Зразумела, што ўся саляра ідзе на дзяцей Данбасу і Сірыі, а лепш бы ў сваёй краіне збераглі дзіцячыя жыцці».

Таццяна Вінаградава

«Ніхто не застрахаваны ад зменаў надвор’я. Вельмі шкада. Бацькам і блізкім загінулых мае спачуванні».

Родныя прыехалі ў Карэлію, а адмысловым рэйсам цела загінулых даставілі ў Маскву. Іх чакае нялёгкі працэс апазнання. Дзень жалобы абвесцілі ў Рэспубліцы Карэлія ды расейскай сталіцы.Сяргей Падсасонны, belsat.eu

Тэгі: 
Каментары