«TonqiXod». Апошні выхад «Герояў года-2017» у «Belsat Music Live»


Гасцьмі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся гурт «TonqiXod», які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 года на музычнай прэміі «Героі года» ад парталу «TuzinFM».

У межах «Belsat Music Live» музыкі далі развітальны сэт пасля абвяшчэння аб прыпыненні сваёй дзейнасці. У размове з Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч, Макс Субач і Андрэй Аляксеенка распавядуць пра сваё стаўленне да рэп-музыкі і любоў да складаных формаў ды паразважаюць наконт таго, ці варта пры стварэнні новых ідэяў хавацца за спінамі продкаў.

У праграме гучаць песні:

  • «Камняпад»
  • «Насыпаць горы»
  • «Дзе твой брат»
  • «Песня пра балота»

(словы Уладзіміра Лянкевіча, музыка «TonqiXod»)