Асабісты капітал Толькі набыў кватэру, яе забірае суд


Вячаслаў Крук набыў кватэру ў новазбудаваным доме ў Мачулішчах. Калі рамонт быў амаль скончаны, жытлом раптам заняўся суд.

Ён не дазваляе дарабіць рамонт. Кажуць, былы ўласнік не тое што прадаваць, будаваць кватэру ў гэтым доме права не меў.

Дом будавалі для тых, хто стаіць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Але, як выявіў Следчы камітэт, бухгалтар жыллёвага кааператыву ўлучыла ў будаўніцтва сваіх родзічаў, якія не стаялі на чарзе. І некаторыя з іх паспелі гэтыя кватэры прадаць. Сярод іх і тая, дзе цяпер жыве Вячаслаў.

«Каб набыць яе, я прадаў сваё жыллё ў Менску, калі кватэру адбяруць, то я стану бамжом, бо мне няма куды ісці», – кажа Вячаслаў.

Рыелтар Анастасія Мельнікава ўпэўненая, што перад тым, як набыць кватэру, абавязкова трэба праверыць прадаўца, пагаварыць з суседзямі, а ў некаторых выпадках нават не пасаромецца замовіць псіхіятрычную экспертызу прадаўца, бо калі ўжо пасля заключэння ўгоды куплі-продажу таго прызнаюць недзеяздольным, угоду скасуюць.

Як набыць кватэру на другасным рынку і не патрапіць у юрыдычную пастку, у чым заключаецца роля рыелтара пры заключэнні гэткіх угодаў і чаму нельга набываць кватэру без папярэдняга дэтальнага вывучэння, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Фота на застаўцы ivd.ru

Каментары