Кожны з нас «Толькі на пенсіі зразумела, што прымагнічваю прадметы, пачалося сапраўднае жыццё»!


Шмат хто з беларусаў з трывогай думаюць пра сваю будучую старасць. А як іначай? Пенсіянераў неахвотна бяруць на працу, на іх не робяць вялікіх ставак, жыць даводзіцца на мізэрныя пенсіі.

Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечана таму, як перамагчы старасць і дыхаць на поўныя грудзі ва ўзросце 70, 80, 90 год.

У студыю прыйшоў наш зямляк DJ Kazimir, які размяняў восьмы дзясятак. Ён адыграў прагрэсіўны дыджэйскі сэт, выцягнуўшы на танцпляцоўку дзяўчат.

Тамара Дзялендзік на камеру прадэманстравала свае магнітычныя здольнасці і села на шпагат, калі вядоўца не паверыў у яе юную гнуткасць. Спадарыня Тамара падзялілася рэцэптам, як пераўтварыць пенсійны век у самую прадуктыўную і цікавую пару жыцця.

«Я не разумею, як мужчына, якому ўсяго 65 год, можа жаліцца, што ён стары і хворы», – здзіўляецца мянчук Пётр Змяеўскі, які размяняў дзявяты дзясятак і мінімум тройчы на тыдзень «пампуе» мышцы ў трэнажорнай зале.

Як харчавацца якасна і нядорага, у ток-шоу «Кожны з нас» распавядае доктар медычных навук, прафесар Андрэй Ільніцкі:

Як дзейнічаць, каб быць у такой жа цудоўнай форме ва ўзросце 82 год? Самыя кваліфікаваныя ў СНД прафесары-герантолагі тлумачаць, як трэба харчавацца пажылым людзям і з якімі праблемамі старыя сутыкаюцца ў Беларусі і ў свеце.

Каментары