Ток-шоу «Форум»: Ці засталася ў беларусаў публічная прастора?


Ці засталося штосьці жывое ў беларускай палітычнай сферы, спрачаюцца Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў і іншыя.Тэлевядоўца Эдуард Мельнікаў прыгадвае перадвыбарчыя дэбаты 1994 года паміж тагачасным прэм’ерам Кебічам і кандыдатам Лукашэнкам, якія ён сам і вёў. Журналіст задаецца пытаннем: ці не згубілася ў нас увогуле публічная прастора і публічная палітыка? Ці не страцілі мы веру ў гэтае добрае слова «дэмакратыя»?

«Я спачуваю нашым прафесійным палітыкам, бо ў іх ёсць магчымасць толькі толькі імітаваць палітычны працэс», – заявіў філосаф Уладзімір Мацкевіч.

З гэтым катэгарычна не згадзіўся паэт, кандыдат на прэзідэнцтва ў 2010-м годзе Уладзімір Някляеў.Дыскусія цалкам – у відэа вышэй.