Свет «Тое, што робіць Трамп – не па-амерыканску». Еўропа баіцца новых Штатаў


ЗША з Трампам на чале становяцца для Еўразвязу ў адзін шэраг з Расеяй і Кітаем.

Доналд Трамп кіруе ЗША другі тыдзень, і ўжо паспеў настроіць супраць сябе Еўропу і буйныя амерыканскія IT-карпарацыі. У прыватнасці Apple шукае магчымасці дамагчыся скасавання забароны прэзідэнта Злучаных Штатаў на ўезд мігрантаў.

У адзін шэраг з Кітаем і Еўропай паставіў Штаты старшыня Еўрапейскага савету Дональд Туск: крокі новай амерыканскай адміністрацыі робяць будучыню Еўропы вельмі непрадказальнай, а змены ў Вашынгтоне ставіць Еўрапейскі Звяз у цяжкую сітуацыю.

«Упершыню ў нашай гісторыі, у нашым шматпалярным свеце так шмат людзей усё больш адкрыта паказваюць свае антыеўрапейскія або, у лепшым выпадку, «еўраскептычныя» настроі, – заяўляе Туск. – Асабліва перамены ў Вашынгтоне ставяць Еўразвяз у складаную сітуацыю. Выглядае на тое, што новая адміністрацыя хоча паставіць пад сумнеў 70 гадоў амерыканскай міжнароднай палітыкі».

Небяспеку ў змене пазіцыі Белага дому бачыць і лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі ды кандыдат на канцлера Нямеччыны Марцін Шульц, які назваў жаданне прэзідэнта ЗША раскалоць Еўразвяз відавочным.

«Тое, што робіць Трамп, – гэта не па-амерыканску», – заявіў Шульц.

Такое стаўленне да пазіцыі 45-га прэзідэнта Злучаных Штатаў падзяляюць і простыя еўрапейцы. У краінах Абʼяднанай Еўропы не сціхаюць пратэсты, супраць палітыкі Трампа ў дачыненні мігрантаў. Сотні парыжанаў сабраліся на мітынг на плошчы каля амбасады ЗША.

«ЗША зʼяўляюцца самай уплывовай дзяржавай у свеце. Калі яны закрываюць сваю мяжу, то гэта азначае, што яны закрываюць сябе ад свету. І калі яна закрываюць сябе ад свету, гэта азначае, што ў іх няма жыццяздольных рашэнняў для ўрэгулявання гэтага пытання», – кажа адна з удзельніц пратэсту.

Дзеянні Трампа не толькі ўскалыхнулі Еўропу, але і фактычна раскалолі ЗША. Апытанне, праведзенае Reuters/Ipsos, паказала што 49 % грамадзянаў ЗША падтрымліваюць палітыку Трампа, 41 % – выступае супраць, а яшчэ 10 % рэспандэнтаў – пакуль не сфармавалі меркаванне.

Глядзіце рэпартаж Ігара Віняўскага ў выданні «Свету»

Каментары