«Тэставанне прыдумалі, каб адцягнуць увагу ад таго, што адбываецца ў адукацыі»


Метадолаг выказалася пра апошнія змены ў беларускай адукацыі.

Чарговае тэставанне для айчыннай адукацыі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які змяняе правілы прыёму ўва ўстановы вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Асноўныя новаўвядзенне – гэта магчымасць здаваць цэнтралізаванае тэставанне па чатырох навучальных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў Цэнтральнага тэставання да двох гадоў, а таксама арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ. Сярод іншага, зʼявіліся ільготы для профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: тут паступіць на дзённы «бюджэт» можна будзе паводле вынікаў сумоўя, аднак затым адпрацоўваць давядзецца ажно пяць гадоў. Таксама створаныя роўныя ўмовы конкурсу пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. У «Гарачым каментары» – метадолаг Святлана Мацкевіч.

«Сама сістэма тэставання пры паступленні ў ВНУ зʼяўляецца крыху адсталай. Гэта такая працэдура ці гульня, у якую ўключаныя беларускія абітурыенты, іх бацькі. Фактычна іх лёс вырашаецца ў апошнія 2-3 дні, калі яны перакідваюць дакументы з адной ВНУ ў іншую, і гэта такая латарэя. Па вялікім рахунку, думаю, гэтая гульня была спецыяльна прыдуманая як манеўр, які адцягвае ад рэальнай сутнасці таго, што адбываецца ў сістэме адукацыі Беларусі», – заявіла ў эфіры «Белсату» Святлана Мацкевіч.

Чытайце таксама: