«Я не буду гэтага есці!»: тэлевядоўца Ганна Бонд ненавідзіць пельмені, але мы яе імі накормім


Для ўдзелу ў тэлешоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі.

Ганна Бонд – жанчына-свята і жанчына-скандал. Эпатажная тэлевядоўца і адна з самых папулярных блогерак Беларусі. Майстарка сэлфі. Бясстрашна агаляе праўду пра жыццё ў сінявокай. Сваё цела правярае на трываласць у паўмарафоне і міжкантынентальным заплыве на Басфоры.

Малочная пенка, манная каша з дзіцячага садка, катлета са школьнай сталовай. У кожнага з нас ёсць страва, якая выклікае дрыжыкі… і толькі адну рэакцыю: «Я не буду гэтага есці!». Гэтак жа называецца і наша кулінарнае шоу, героі якога ўспамінаюць пра ненавісныя стравы свайго дзяцінства, а нашы шэф-кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі робяць аўтарскія рымейкі па матывах гэтых гастранамічных жахаў.

Ганна Бонд на здымках тэлешоу «Я не буду гэтага есці!». Фота Таццяны Петрушэнкі

Ганна і Аляксандр памятаюць пельмені, якія прадаваліся яшчэ ў СССР, з велізарнай драўлянай лыжкай на кардоннай упакоўцы. Паўфабрыкат карыстаўся папулярнасцю, але што было ўнутры… ведалі толькі дзяржстандарты. У Ганны з пельменямі звязаны першы (і няўдалы) кулінарны досвед. У дзяцінстве яна кінула змесціва ўпакоўкі ў халодную ваду і зварыла… велізарны бясформенны кім. А як яна спрабавала замесці сляды…

«Не люблю варанае цеста!» – па гэты дзень моршчыцца наша госця. Як жа нашым шэф-кухарам яе пераканаць? Аляксандр вырашыў прыгатаваць баварскі варыянт пельменяў – маульташэн, а Вольга – равіёлі са шпінатам. Што з гэтага атрымалася? Глядзіце самі (відэа вышэй)!

Тэлешоў «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

Глядзі таксама
Каментары