Гарачы каментар Тэлемост Пуціна – рытуал без рацыянальнасці


Пра сэнс тэлемоста Пуціна з расейскім народам у «Гарачым каментары» разважае Георгій Нурманаў з асацыяцыі «За свабодную Расею».Валер Руселік: У вас асабіста да прэзідэнта Пуціна ёсць пытанні?Геогій Нурманаў: Няма, інакш я абавязкова б іх напісаў у «Тўітары» або ўва «уКантакце». Або патэлефанаваў б яму на прамую лінію.А ў чым сэнс гэткіх прамых лініяў?Лічу, сэнс такіх штогадовых лініяў – паказаць сваю сувязь з народам. Таксама як для народа сэнс падобных сакральных мерапрыемстваў – пастарацца быць крыху бліжэй да свайго кіраўніцтва. Мне падаецца, для Пуціна сёлета было важна паказаць, што ён сябе добра пачувае і зусім не збянтэжаны пасля панамскага скандалу. У прынцыпе, ён даволі добра правёў гэтую сустрэчу, жвава адказваючы на пытанні цягам некалькіх гадзінаў. Мяркую, з ягонага боку мэта дасягнутая.Паводле сацыялагічных даследаванняў, за апошні год Пуцін страціў 10 % падтрымання. Гэтая «сувязь з народам» знікае?Апошнім часам сацыялагічныя апытанні ў Расеі – гэта інструмент маніпуляцыі грамадскай думкай. Апытанне фармуе грамадскую думку, а не адлюстроўвае яе ў нейкіх лічбах.Апроч гэтага, раз або два разы на год праводзіцца гэткая прамая лінія. Нашае насельніцтва мае магчымасць пакамунікаваць з прэзідэнтам. Гэта нагадвае нейкае «Спортлато»: выпадзе тваё пытанне ці не, можа быць удасца нават папрасіць нешта – сукенку на выпускны або дровы, як было апошнім разам. Гэта рытуал, які не нясе ніякага інфармацыйнага сэнсу або рацыянальнасці. Гэта паказное…Гэта паказное шоў, якое, дарэчы, загадзя рэпетавалася. Няўжо расейцы так ахвотна радыя падманвацца? Ці яны вераць?Я не дарма прыгадаў «Спортлато»: выйграюць долі адсотку, астатнія падманваюцца. Нам усім цікава шоў узроўню «Еўрабачання»: мы ўсе задамо пытанні, а магчыма і атрымаем адказ. Магчыма, камусьці перападзе нешта матэрыяльнае. Чаму б не паўдзельнічаць?Ці Пуцін намякнуў неяк невербальна пра нейкія праблемы ў краіне?Я б сказаў, што сапраўднай інфармацыйнай нагодай у прамове Пуціна была згадка пра нейкія непаладкі расейскага ўзбраення ў Сірыі. Раней пра гэта нічога не казалася. Больш нічога Пуцін сёння не сказаў. Па сутнасці ККД амаль чатырох гадзінаў сённяшняй размовы вельмі малы.Былі адказы, за якімі было цікава назіраць: напрыклад, пра панамскі скандал, доўгае апавяданне пра віяланчэліста Ралдугіна, адказ на пытанне Дарэнкі.Наколькі чуваць голас тых, хто крытыкуе Пуціна?Апошнім часам вельмі модна казаць пра барацьбу лядоўні з тэлевізарам: маўляў, людзі, якія зазіраюць у лядоўню, пачынаюць з меншым даверам ставіцца да тэлевізара. Хацелася б спадзявацца, што эканамічная сітуацыя апошняга года заахвоціць людзей на пошукі інфармацыі, якая адрозніваецца ад афіцыйнай, той, што ім паказваюць у тэлевізары.Поўную версію размовы глядзіце ў відэа.

Каментары