Рэпартэр Таямніцы старажытнага гарадзішча ў Крэве. Чаго шукаюць археолагі?


Крэўскі замак быў сведкам і месцам шмат якіх гістарычных падзеяў. Дзякуючы мноству легендаў руіны Крэўскага замку да сённяшняга дня ёсць адною з найбольш прывабных турыстычных мясцінаў у Беларусі.

Сёлета пад кіраўніцтвам навукоўцаў непадалёк самога замку вяліся раскопкі старажытнага гарадзішча Крэва. Дзякуючы такім знаходкам археолагі згодна сцвярджаюць, што яшчэ да першага вялікага князя літоўскага – Міндоўга – на тэрыторыі гістарычнай Літвы ўжо былі сапраўдныя гарады, дзе жылі славяне.

Іншыя тэмы праграмы:

Блакітная крыніца – адзін з сямі цудаў Беларусі

Багатая цудамі прырода нашай краіны падарыла паломнікам і проста знаўцам прыгажосці роднай зямлі самую вялікую на Усходне-Еўрапейскай раўніне крыніцу.

Сіні калодзеж з эталоннаю чысцінёю падземных водаў у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці лічыцца адным з сямі цудаў Беларусі і названы помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Хто і чаму хоча перанесці «Яблычны Спас»?

Мноства людзей раз на год з’язджаецца ў вёску Алашкі ў Шаркаўшчынскім раёне на фэст «Яблычны Спас – сікораўскай душы часцінка». Называецца ён так таму, што тут жыў і працаваў знакаміты беларускі садавод-селекцыянер Іван Сікора.

Апошнім часам пайшлі размовы, што свята хочуць перанесці ў Шаркаўшчыну. Кажуць, там лепшая інфраструктура і туды лягчэй дабрацца, таму райцэнтр зможа сабраць больш гасцей. Аднак прыхільнікі арганізацыі свята ў Алашках упэўненыя, што тады яно згубіць сваю галоўную адметнасць – на ім не будзе якраз гэтай часцінкі сікораўскай душы.

Фота на перапраглядзе castlesworld.ru

Каментары