Гарачы каментар Таямнічая спадарожніца Лукашэнкі: мама Колі ці першая лэдзі краіны?


Яшчэ на каталіцкія Каляды, 25 снежня, афіцыйны тэлеканал «Беларусь 1» паказаў больш як паўгадзінны сюжэт пра Колю Лукашэнку. Гэткае афіцыйна зацверджанае зазіранне ў прыватнае жыццё сямʼі Лукашэнкаў. На Каляды ж праваслаўныя тэма прыватнага жыцця кіраўніка краіны зноўку ўсплыла.
Што праўда, кадры афіцыйных тэлеканалаў правакуюць ужо не дзіцячыя пытанні. 7 студзеня на каляднае набажэнства ў Свята-Духовым кафедральным саборы ў Менску Аляксандр Лукашэнка прыехаў у кампаніі не толькі малодшага сына, але і невядомай жанчыны ў хустцы, якая, найхутчэй, сядзела ў машыне паміж Лукашэнкамі. Хто гэта: мама Колі, першая лэдзі краіны, цяперашняя альбо будучая – афіцыйныя медыя маўчаць ды ўвогуле не згадваюць жанчыну ў сваіх паведамленнях. Размаўляем пра гэта з кінарэжысёркай, актывісткай Вольгай Нікалайчык.

«У асабістае жыццё асобы лезці без ейнага дазволу не варта. Але кіраўнік краіны – публічная асоба. Ён прыходзіць на пэўны тэрмін, каб служыць народу, які яго абраў. І гэты чалавек мусіць дэклараваць грамадству вельмі высокі ўзровень маралі. Мы ведаем, чым скончыліся прыгоды Клінтан і Монікі Левінскі – ледзьве не звальненнем прэзідэнта з пасады, адстаўкай. Але мы нічога не ведаем пра тое, чым займаецца і як жыве Аляксандр Лукашэнка», – адзначыла Вольга Нікалайчык у эфіры «Белсату».

Каментары