Таццяна Севярынец: Я выйду 25 сакавіка, а куды мне дзявацца?


За віцебскі Марш недармаедаў Таццяну Севярынец аштрафавалі на чатыры пенсіі. У «Гарачым каментары» яна пракаментавала гэтае рашэнне суду.

Гэта было нечакана. Па-першае, што штраф, а калі і штраф, то не такая сума. Але сама сабе кажу, ганарыся, што цябе судовая сістэма ацэньвае ў 50 базавых. Тое, што рэпу прыйдзецца часаць усім, каб сплаціць штрафы, гэта адно. А другое і штрафы і суды тых, каго яны пасадзілі, яшчэ заплаціць за тую баланду, якой яны кормяць у ІВС, гэта жахліва. Паводле старых мерак, гэта 100 тысяч за содні. А есці гэта немагчыма.

Адна жанчына мне прызналася, што ішла на суд да мяне і баялася, усіх родных папярэдзіла, калі не вернецца, дзе яе шукаць. Пакуль мы не перастанем баяцца, нічога ў нас не зменіцца.

Мяне пыталі, ці я буду 25 на Плошчы. Я кажу: калі мяне выпусцяць з хаты, то вядома буду. А куды мне дзявацца?

belsat.eu