Таццяна Севярынец: Палітыка дзяржавы вядзе да разбурэння інстытуту сям’і


Былая настаўніца і грамадская актывістка выказалася пра гучны скандал на Віцебшчыне, дзе дзядуля разам з сябрам гвалтаваў трох сваіх унукаў.

Гэта ўсё здымалася на відэа і працягвалася цягам двух гадоў.

На гэтую тэму ў «Гарачым каментары» выказалася былая настаўніца і грамадская актывістку з Віцебску Таццяна Севярынец.

«У мяне вялікая пытанне: а дзе ж былі бацькі, якія два гады не бачылі, што адбываецца з іхнымі дзецьмі? Зноў жа гэта з таго, што няма той самай поўная сапраўднай сям’і. Аддаюць дзяцей на выхаванне дзядулям, бабулям, а самі вымушаныя кудысьці з’язджаць на заробкі, каб прыстойна жыць і забяспечваць дзяцей самым неабходным. Менавіта ўся палітыка дзяржавы вядзе да таго, што ўвогуле разбураецца інстытут сям’і», – заявіла Таццяна Севярынец.

Больш – у відэа вышэй.