Тарыфы ЖКГ па палічках. Эканамісты пра будучыню жыровак


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI4NTQlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0ODAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT29UTm5FUk1QRFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Ці вернуць беларусам грошы за завышаныя сумы ў жыроўках?

Безадказнасць у ЖКГ. Кошты камунальных паслугаў ў студзені былі павялічаныя неабгрунтавана. У выніку беларусы пераплацілі сотні мільёнаў рублёў. Чыноўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызнаюцца, што сапраўды, у жыроўках шмат памылак, кошты часта завышаныя.УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН, «КОШТ УРАДА»: «Уся гэтая сітуацыя з крыміальнымі справамі ў сістэме ЖКГ, вакол гэтай нарады з удзелам кіраўніка краіны, калі ён выказваў незадаволенасць – усё гэта вельмі моцна падобна на сітуацыі ў камедыйным серыяле Наша раша, дзе быў такі персанаж – Людвіг Арыстархавіч. І мне падаецца, што большасць грамадзян гэта не працуе нават як піяр».Праблема з коштамі на камунальныя паслугі ўтварылася праз рост тарыфаў, раздзяленне функцыяў ў жыроўках і студзеньскае пахаладанне. Але за памылкі распачатыя дзясяткі крымінальных справаў. Чыноўнікі абяцаюць, што ў сакавіку тарыфы на паслугі ЖКГ зменьшаць. Пасля перагляду коштаў яны будуць замарожаныя.УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН, «КОШТ УРАДА»: «Мне падаецца, што насамрэч усё завершыцца наўрад ці нечым істотным. Тарыфы не пойдуць ўніз, але проста кошты жыровак часткова знізяцца, але толькі таму, што люты атрымаўся крыху цяплейшы, чым студзень, адпаведна на ацяпленне выдаткавана меней сродкаў. Магчыма, некаторыя тарыфы будуць зніжаныя, каб паказаць людзям, што нешта робіцца. Але насамрэч у нас ЖКГ надзвычай стратная».У сувязі з гэтым кампенсацыя стратаў перакідваецца на кішэні грамадзянаў. Гэтак у выніку за студзень тарыфы на халодную ваду і каналізацыю выраслі ў 3,5 разы, кошт на электраэнергію павялічыўся амаль на 30 %. Тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду выраслі больш чым на 33 %, а фінальныя лічбы ў жыроўках амаль да 85 %.

ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «49 % цяпла губляецца па дарозе да кватэраў ў трубах, што закопаныя ў зямлі. І калі мы вядзем размову пра тарыфную і камунальную палітыку, то трэба, каб была альтэрнатывы, каб была магчымасць самастойна паставіць катлы, абагравальнікі».

Жыллёва-камунальная гаспадарка – гэта сфера, якая ў першую чаргу патрабуе рэфармавання. Але змяняць тут трэба не тарыфы, а ўсю сістэму арганізацыі працы. Без канкурэнцыі ў гэтай галіне якасць камунальных паслугаў, а таксама празрыстасцю налічэння тарыфаў проста не зменіцца.

Дзяржпазыка: усё бліжэй да крытычнай мяжы

Па стане на перашага лютага дзяржаўная пазыка Беларусі склала Br 360 трлн. Роўна год таму гэтая лічба была на ўзроўні Br 198 трлн. Чыноўнікі кажуць, што сітуацыя стабільная. Летась нашая краіна своечасова пагасіла ўсе запазычанасці. Але сёлета нагодаў для аптымізму меней.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Асноўная праблема ў тым, што мы маем адмоўнае сальда па бягучаму рахунку. Мы трацім валюты нашмат болей, чым атрымліваем. Таму ў існай сітуацыі адзінае, што застаецца для абслугоўвання вонкавых пазыкаў – рэфінансаванне. Але гэта прыцягненне новых пазыкаў».На тле скарачэння валютнай угандлёўкі, кіраўніцтва краіны надалей прыцягвае новыя крэдыты. Аб’ём вонкавых пазыкаў набліжаецца да крытычнай мяжы і цяпер складае 22 адсоткі ад ВУП. Летась аб’ём новых крэдытаў перавысіў памер аплат за ранейшыя. Такім чынам ствараецца піраміда.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «У гэтай сітуацыі адзіная магчымасць абслугоўваць дзярждоўг – гэта яго рэфінансаванне. Прыцягненне новых пазыкаў. І калі ў бліжэйшы час мы не здолеем прыцягнуць крэдыт ад МВФ, ці ЕўраЗэс, то мы не зможам абслугоўваць увесь валютны вонкавы і ўнутраны доўг».Крытычная мяжа дзяржзапазычанасцяў – 45 % ад ВУП. Памер дзяражаўных пазыкаў імкліва павялічваецца не толькі за кошт прыцягнення новых крэдытаў, але таксама і праз эканамічны крызіс і скарачэнне валавага ўнутранага прадукту