Тарнова. Ад маёнтка да камуны


Тарноўскі маёнтак перажыў лёс шматлікіх падобных у гістарычнай Літве. Добраўпарадкаваны пакаленнямі тутэйшых уладальнікаў быў гвалтам перададзены заваёўніку – расейскаму палкоўніку. Але якраз ён і збудаваў архітэктурны комплекс – палац у стылі неарэнесансу.

Як мястэчка Тарнова, на Гарадзеншчыне, звязана з міжнародным авантурнікам, які стаў каралём Андоры – Барысам Першым? З якой гісторыяй звязаная назва «Тарнова»? Якім чынам Радзівілы страцілі гэты маёнтак? Хто з антырасейскіх паўстанцаў валодаў сядзібай? Якім чынам новы ўладальнік Тарнова – генерал Дзмітры Маўрас звязаны з Малдовай і Грэцыяй? Дзе знаходзіцца палацавая бібліятэка, якую вывезлі?Як ацаніць грунтоўную перабудову палаца і ягонае прызначэнне пад кватэры? Які невыкарыстаны патэнцыял мае палац?