Аўтаспынам па Беларусі Танныя дамы з саломы ўваходзяць у моду


У 5-й серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы завітаем да людзей, якія не пабаяліся непапулярнага будматэрыялу – саломы – і насуперак усяму ўзвялі сцены свайго жытла з амаль бясплатнай сыравіны.

Што кіравала нашымі героямі – імкненне да экалагічнасці ці нізкі кошт? Даведаемся ў смельчакоў Эдуарда і Аляксандра, якія паказваюць сваім прыкладам, што эксперыментаваць у будаўніцтве можна і гэта можа быць выгадным. У другой частцы перадачы мы завітаем да Надзеі Ізотавай з Новалукомля, якая таксама звязала сваё жыццё з саломай. Але робіць з яе не хаты, а мастацкія вырабы.

Каментары