«Танней было б зачыніць неэфектыўныя прадпрыемствы, а людзям плаціць дапамогу па беспрацоўі»


Паводле планаў ураду, сёлета беларускую эканоміку чакае хай і сціплы, але рост – на 1,7 % валавога ўнутранага прадукту. Улічваючы ж, што толькі за студзень гэты паказнік не толькі не вырас, але скараціўся на 0,5 %, планы ўладаў можа выратаваць толькі цуд.

Ці чакае нас беднасць у 2017-м? І ці можна выжыць без зніжак на расейскі газ? У тэледыскусіі «Два на два» абмяркоўваюць эканаміст Вадзім Іосуб (аналітык кампаніі «Альпары») i эканамічны аглядальнік «Белгазеты» Сяргей Жбанаў.