TALONS трымае сувязь


Пачнем з даволі простай вайсковай распрацоўкі, яка мае спрасціць і палепшыць сувязь паміж караблямі. Сістэма, прэзентаваная днямі амерыканскім агенцтвам перспектыўных абаронных распрацовак «DARPA», фактычна звычайны парашут-крыло, які ўзнімае на вышыню неабходнае абсталяванне. «TALONS» можа несці самую розную карысную нагрузку, уключаючы абсталяванне сувязі ды сістэмы назірання, вага якіх не перавышае 68-мі кілаграмаў. Адмысловы парашут здольны ўзняцца ажно на 457 метраў. Прататып сістэмы, якая нагадвае турыстычную забаўку, ужо прайшоў некалькі выпрабаванняў – прычым як на моры, гэтак і на сушы. Тэхналогію бліжэйшым часам плануюць перадаць марскім сілам ЗША, якія пакрысе пачнуць інсталяваць радыё-парашуты на шматлікія вайсковыя караблі.

Каментары