Такога свята вы не бачылі: русалкі п'юць гарэлку з яечнай шкарлупіны


У вёсцы Камуна прайшло Русалле. Гэтае свята тут аднавілі па крупінам, ведамі падзяліліся старажылы.

Адроджанае Русалле ў Любанскім раёне святкуецца ўжо 15-ы год. Удзельнікі свята абыходзяць вёску, водзяць карагоды, спяваюць песні, гатуюць на вогнішчы яечню і п’юць гарэлку з яечнай шкарлупіны. На галовах усіх удзельніц абраду – вянкі, самы вялікі і прыгожы – у галоўнай русалкі. Ёй становіцца дзяўчына на выданні. Усе ідуць да вады, дзе кідаюць вянкі ў ваду.

Пасля абраду, падчас якога русалак праводзяць за межы вёскі: цягам года яны больш не будуць турбаваць людзей, з імі сыдзе ўсё дрэннае. На Любаншчыне лічыцца, што ў дзень святкавання Русалля пачынаецца сапраўднае лета.