«Такога ажыятажу не чакала». Аўтарка Леніна-студзеня – пра сваю працу


Анастасія Ганчарова распавядае, якія сэнсы ўкладала ў свой арт-аб’ект «12 нажоў у спіну рэвалюцыі», праз які зачынілі выставу «Час жанчын».

«Такога ажыятажу я прадказаць не магла. Мне падавалася, што гэта такі забаўны жарт, што ўсё адрэфлексавана, але атрымалася інакш.

З дапамогай гэтай працы мне хацелася прыгадаць асобу гэтага персанажа – гэты мем або брэнд, які вакол яго ўзнік цягам апошніх трыццаці гадоў. Напэўна, толькі лянівы не штурхаў ягоны вобраз», – кажа ў эфіры «Белсату» Анастасія Ганчарова..

Галава Леніна са студзеня прастаяла ў выставачнай залі віцебскага Цэнтру сучаснага мастацтва два дні.

Глядзіце размову з мастачкай у «Гарачым каментары»