На пачатку жніўня жыхары сталічнага дому 78 па вуліцы Мяснікова кожны дождж неслі вахту ў сваіх кватэрах побач з тазікамі.
Справа ў тым, што падчас капітальнага рамонту будаўнікі знялі страху. А замест яе нацягнулі… поліэтылен. Людзі выклікалі і аварыйную службу, і прадстаўнікоў жыллёва-эксплуатацыйнае службы, але марна. За некалькі тыдняў кватэры сталі амаль непрыдатнымі для жыцця.
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.