Сёння на паўднёвым узбярэжжы Францыі адкрываецца 70-ты кінафестываль у Канах


Я паспрабаваў разабрацца, што ж там будзе цікавага? І адшукаў няшмат. Галоўныя тэмы конкурсных фільмаў – гісторыі няшчаснага кахання, … таксама будзе прысутнічаць натоўп заўсёднікаў гэтай імпрэзы. У цэнтры ўвагі – творы Франсуа Азона ды нашага экс-суайчынніка Сяргея Лазніцы, а таксама штосьці новае ад Андрэя Звягінцава

Канскі кінафестываль планаваўся як альтэрнатыва Венецыянскаму, дзе ў 30-я гады панавалі фашысты. Ён мусіў адбыцца ў верасні 1939 года, але другая сусветная вайна перанесла пачатак на верасень 1946-га.

Аўтарытэт імпрэзы пачаў уздымацца ў 50-я гады пад кіраўніцтвам славутага Жана Както.

… Унікальныя кадры 50-х-70-х гадоў, дзе можна ўбачыць зорак сусветнага кіно ад Сафіі Ларэн і Брыжыт Бардо да Джыны Лалабрыджыды ці Альфрэда Хічкока.

Да канца 70-х гадоў фільмы, якія возьмуць удзел у фестывалі, абіралі краіны. Затым адбор пачаўся з дапамогай журы. Такім чынам, напрыклад, у Савецкага Саюзу знікла магчымасць паказваць у Канне прапагандысцкія фільмы кшталту «Ленін у 1918 годзе».

Дзесьці да канца 90х кінафестываль у Канах быў адным з галоўных прамоўтэраў кіно ў свеце. Затым паступова пачаў губляць свае пазіцыі з прычыны росквіту іншых варыянтаў прамоцыі кіно, асабліва праз сеціва.

У 2000-я на канскім кінафестывалі пачалі дамінаваць не бізнес, але лявацкія настроі, паліткарэктнасць. Гэта пачало ўплываць на вызначэнне прызёраў. Паступова цікавасць да лаўрэатаў Канаў зменшылася і цяпер уся імпрэза ператварылася пераважна ў турыстычную падзею. Туды ездзяць за глытком гламуру. А фільмы, якія там дэманструюць, нават, немагчыма паглядзець усе. Распавядаюць дырэктар і прэзідэнт фестывалю:

«Сёлета мы атрымалі для адбору 1930 поўнаметражных фільмаў. Паказваць на розных пляцоўках плануем 1200 мастацкіх стужак».

Яшчэ адзін юбілей – 20 гадоў супрацы са швейцарскай ювелірнай фірмай Шопар святкуюць сёлета ў Канах. Яна вырабляе галоўны прыз фестывалю »Залатую пальмавую галінку«. Сёлета прыз важыць 118 грамаў золата, на ім 167 дыяментаў. Кошт »Залатой пальмавай галінкі« 20 тысяч еўраў…

Журы пад кіраўніцтвам іспанца Пэдра Альмадовара ўручыць галоўны прыз Канаў 28 траўня.

Сяргей Філімонаў